Я запальваю гэты агеньчык у памаць аб Віктару Ганчару, Анатолю Красоўскаму, у памяць аб Зьміцеры Завадскім і Юрасю Захаранка.

Я запальваю гэты агеньчык, бо я ведаю, што Аляксандр Казулін, Цімафей Дранчук, Мікалай Астрэйка, Зьміцер Дашкевіч, Павел Севярынец, Вячаслаў Сіўчык, Артур Фінькевіч і многа хто іншы, хто зараз знаходзіцца за кратамі, не рабілі нічога такога, что закранула б іхняе сумленне.

Я запальваю гэты агеньчык таму што я супраць выкрадання людзей, я супраць паліцэйскай дзяржавы, я супраць вынішчэння беларускай культуры, я супраць палітычных арыштаў, я супраць той папсы і гапаты што прапагандуе нам улада, я супраць улады дыктатара.