Учора я і сп. Рамак прымалі ўдзел у гульнях гарадскога арыентаваньня "АДРЫЎ" (otryv.by). На старт выходзіў ледзь седзячы ў сядле - ацкі кашаль і тэмпература дзесьці 37.5. Але праехацца было прынцыпова важна, каб ня фэйсам ап тэйбл.

Інфа па кіламетражу: 20 кілометраў да старта, 40 кілометраў дыстанцыі (абавязковыя КП выканалі ня ўсе, бо заданьні былі для мяне зусім новага характару і спачатку нават крыху спалохалі), і 10 пасля фініша. Усяго 70, здаецца, ня так ужо і шмат, але памятайце пра тэмпературу.

Зараз сяджу і чакаю вынікаў. Роварных каманд было 22, так што шанцы на перамогу не вялікія, але я лічу, што калі ўвойдзем у дзясятку, гэта ўжо вельмі добра.