так короче
Уікэнд спадабаўся. У суботу разам забілі на заняткі і ужо а дзявятай раніцы сядзелі ў электрычцы і пацягвалі Арсянальнае. Алкавыхадныя пачаліся.

Калі прыехалі да старых, каб узяць ключы ад дачы, тыя так проста нас не адпусцілі, а спачатку накармілі так што ў нас ледзь пузы не палопаліся, а потым самі і завезлі на машыне ў бярэзінскія апартаменты.

Потым была печ, ежа, восеньскі лес, зноўку печ, зноўку піва. Дарэчы, была яшчэ адна вельмі цікавая рэч - ХУМУС - па вязказці нешта накшталт хрэну, складу на каробачцы мы не знайшлі, але знайшлі надпіс "по рецептам Израиля и Ливана". Дык вось гэты хумус выклікаў у нас пад час адпачынку шмат розных эмоцый, а на Надзейку ён яшчэ дзейнічаў і як канопля.

У нядзелю прачнуліся толькі ў другой палове дня, і гэта ня гледзячы на перавод гадзіннікаў. Хуценька сабраліся і рванулі ў Печы дя сябра-салдаціка. Селі ў Барысаве на электрычку каб адзін малюсенькі прыпынак праехаць, а тут адразу канторы. Ну я ім ня доўга разважаючы - а мы на наступным выходзім. Яны нам - хера, нікуды вы на наступным не выходзіце. Выпусцілі толькі праз адзін, пешкам па шпалах назад ісці болей за гадзіну, поезд таксама праз гадзіну. Пайшлі на шлях, амаль адразу застопілі капейку і даехалі амаль да вайсковай часткі. Далей усё было банальна і нецікава.

А зараз хварэю горлам і шморгаю носам.

@музыка: Кальян - Мiр i сонейка - для ўсiх

@настроение: задаволенасць

Комментарии
30.10.2006 в 16:13

Смотрю в твои глаза и сердцем понимаю...
А сколько вас ездило человек???
31.10.2006 в 15:09

так короче
chuvixa

2....)))

Расширенная форма

Редактировать

Подписаться на новые комментарии
Получать уведомления о новых комментариях на E-mail