понедельник, 05 февраля 2007
На мой погляд, магло атрымацца і лепей,
у Надзейкі прапаў настрой, бо многія з запрошаных проста забілі, альбо ў іх дуркаватыя пэрэнты.
Дык вось,
читать дальшепа просьбе Дзімона, які хацеў паспаць і Масла, які ўсе ж такі ўгаварыў Наталлю, паехалі не на 10.42 як плянавалі, а на 13.06. Па дарозе з Барысава на лецішча зышлі з трассы каб палюбавацца Бярэзінай з агляднай кропкі, з якой аглядвае вусатая падля вайсковыя вучэнні. Нажаль, Ксанка была вельмі негатыўная, таму майго фота на фоне гэтай прыгажосьці не існуе(
Калі прыйшлі на лецішча, спаткалі неспадзеўку, нават дзьве. Першая складалася ў тым, што не было сьвятла. Пакорпаўшыся каторы час ля шчытка, панаставілі па ўсёй хаце сьвечак. Мяне паслалі за вадой на калонку. Вось там і была другая неспадзеўка – вады таксама не было! Такім чынам, варыць есьці было вырашана на талым сьнезе. Але, скажу я вам наперад, ежа на ім была куды смачней чым на вадзе з калонкі.
Потым дзяўчаты гатавалі ежу, а хлопцы займаліся мужчынскай справай – пілі гарэлку і гралі на гітары
Бліжэй да поўначы стала неяк сумнавата… Надзейка пайшла спаць, тады, сваім запалёным гарэлкай розумам я не мог зразумець, што ёй хацелася нечага большага, чым сон), Лясняк глуміўся, бо прывык да шумных кампаній за айрэнбі–дзеўкамі, фінкай ды травой, а Наталля ды Смашныя проста сядзелі і слухалі, як мы з Маслом бэнджалі на гітары.
Дарэчы выкананне Беларускай нацыі Кальяна было вельмі крэатыўным: Масёл – рытм-гітара, вакал, Яўген – уяўны акардэон, бэк-вакал.
І вось, толькі мяне пачало каўбасіць, і я ўжо збіраўся катацца па палу ды мармытаць “піпл, бля, мне так куууул” (с), як усе разам у адначассе забурыліся спаць(
На наступны дзень прачнуліся, пасьнедалі ды накіраваліся ў лес пячы мяса на вогнішчы ды запіваць яго добрым крымкім партвяшком.
І потым нам мне прыйшла ідэя зляпіць…. Член) Зляпілі дзьвухмятровую дуру, пафоткаліся вакол яго, а потым і на верх сталі залазіць. Карацей кажучы, другі дзень быў поўны пазітыву.
И когда ты успел так зарости!?))) Но тебе идёт